Живая память поколений

 
no ad

Embed or link this publication

Description

Живая память поколений Клецкий район

Popular Pages


p. 1



[close]

p. 2

Содержание Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна” ................................................................. 3 Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна” . 9 Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Морацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа Клецкага раёна” ........................................................................... 34 Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сіняўская сярэдняя школа Клецкага раёна” ........ 42 Государственное учреждение образования «Клецкая средняя школа №2» ............... 49 Государственное учреждение образования «Клецкая средняя школа №3» ............... 62 Государственное учреждение образования “Рассветовская средняя школа Клецкого района” .............................................................................................................. 96 Государственное учреждение образования “Яновичская средняя школа Клецкого района” ............................................................................................................................. 102 Государственное учреждение образования “Зубковская средняя школа Клецкого района” ............................................................................................................................. 106 Государственное учреждение образования “Озереченская средняя школа Клецкого района” ............................................................................................................................. 116 Государственное учреждение образования “Лазовичский учебно-педагогический комплекс детский сад – средняя школа Клецкого района” ....................................... 122

[close]

p. 3

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна”

[close]

p. 4

Героі жылі побач Аб Вялікай Айчыннай вайне я ведаў нямала. Пра яе расказвалі на ўроках гісторыі, чыталі творы беларускіх і рускіх пісьменнікаў на ваенную тэматыку, збіралі матэрыял для школьнага музея, хадзілі ў паходы па месцах баявой славы. Я лічыў, што гэтая вайна была так даўно, што такой падзеі не варта надаваць шмат увагі. Амаль семдзесят гадоў прайшло ... А мне ўсяго 12 гадоў. Маім бацькам крыху больш за трыццаць. Значыць, пра вайну ведаюць толькі прабабулі і прадзядулі, але што яны могуць расказаць цікавага? Але зусім нядаўна я паглядзеў на падзеі даўно мінулых гадоў зусім па-іншаму: рэха вайны адгукнулася ў маёй душы і надоўга апанавала мае думкі. Побач з нашым домам жыве бабулька – баба Маня. Дзеці, унукі і праўнукі наведваюць яе, але дапамога патрэбна суседцы кожны дзень: дроў прынесці, вядро вады з нашага калодзежа зачарпнуць, падпаліць у печы. Яна часта сядзела каля акна і чакала, калі я буду ісці са школы, і клікала мяне да сябе. Мне не заўсёды хацелася дапамагаць бабе Мані, таму што яна забірала каштоўны мой час: да прыходу бацькоў з працы я мог гадзіны дзве, а то і тры пагуляць у камп’ютарныя гульні. У той дзень я без асаблівага жадання прачысціў дарожку ад снегу ад дома да адрыны, прынёс дроў, паклаў іх у печку і пачаў глядзець, чым бы іх распаліць. І тут убачыў, што бабулька беражліва трымала нейкую кнігу і гладзіла яе рукой. Так трымаюць самую каштоўную рэч у той момант, калі з ёй трэба развітацца. Бабуля хацела гэтай кнігай запаліць у печы. – Гэта кніга пра майго мужа Лёню, ты не памятаеш майго дзеда-інваліда, што ўсё жыццё пражыў з адной нагой? Нагу на вайне страціў. Дзеда я не памятаў, але кніга мяне зацікавіла, таму што не так часта ў кнігах пішуць пра маіх аднавяскоўцаў. Я з дому прынёс старыя газеты, запаліў у печы, а кнігу ўзяў дадому прачытаць. Гэта была кніга І. Барысава пра Героя Савецкага Саюза - Кірылу Пракаповіча Арлоўскага, камандзіра партызанскага атрада «Сокалы», які дзейнічаў на нашай клецкай зямлі. Называлася яна «Чалавек з легенды». Але прычым тут дзед Лёня? Я падзяліўся сваімі сумненнямі з бацькам. Але аказалася, што ў гэтай кнізе ёсць фотаздымак нашага суседа сярод партызан атрада «Сокалы». Горбач Леанід Пятровіч быў разведчыкам ў атрадзе і не раз распавядаў сваім дзецям і іх сябрам аб самай важнай аперацыі, якую правялі «сокалы» ў лютым 1943 года ў Машукоўскім лесе, калі партызаны знішчылі двух эсэсаўскіх генералаў, сем афіцэраў, двух камендантаў паліцыі і амаль усю ахову. І тут я ўспомніў, што ў мінулым годзе наш клас хадзіў у паход на месца гэтага бою ва ўрочышчы Раскоп недалёка ад вёскі Галынка. Усё гэта так мяне зацікавіла, што я тут жа прачытаў кнігу «Чалавек з легенды», але там я амаль нічога не знайшоў пра свайго суседа. Назаўтра я пайшоў у школьны музей і даведаўся, што Леанід Пятровіч быў узнагароджаны двума

[close]

p. 5

ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені і медалём «За перамогу над фашысцкай Германіяй». Так, мой сусед дзед Лёня – сапраўдны герой. Мне захацелася як мага больш даведацца пра яго. Я пачаў распытваць свайго дзеда і бацьку пра Леаніда Пятровіча. Пагаварыў з сынам Горбачам Леанідам Леанідавічам. Я не чакаў ад сябе такой цікавасці да тых падзей амаль сямідзесяцігадовай даўнасці. Перад самай вайной Лёню Горбачу было васямнаццаць. У гэты час каля Клецка будавалася пляцоўка пад аэрадром, а яшчэ чыгунка Баранавічы-Клецк. Працоўныя рукі былі патрэбныя. Лёня апынуўся ў брыгадзе рабочых, што будавала чыгунку. Хлопец быў моцным, працавітым, ганарыўся, што працуе на такім важным аб'екце, уяўляў сябе ў вагоне цягніка, які імчыць яго дадому. Брыгада працавала каля Баранавічаў, калі паведамілі аб пачатку вайны. Рабочыя разышліся, стараючыся вярнуцца да сваіх сем'яў. Прыйшлося і хлопцу некалькі начэй і дзён ісці па шпалах. Галодны, стомлены, Лёня думаў толькі пра адно: прыйдзе дадому, зваліцца і будзе спаць. А ў гэты час у небе на ўсход ляцелі самалёты з чорнымі крыжамі. Адзін паветраны бой бачыў Лёня і яго таварышы. Напярэймы нямецкаму самалёту кінуўся «каршунок» з зоркай. Бой быў кароткім: наш падпалены самалёт упаў недалёка ад чыгункі і ўзарваўся. Ад чорнага дыму можна было задыхнуцца, але вецер змяніў напрамак, і людзі ўбачылі, як белы парашут набліжаўся да зямлі. Тут жа варожая машына накіравалася да месца падзення савецкага лётчыка. Прагучаў стрэл – лётчык застрэліўся, каб не трапіць у рукі ворага. Гэта была першая сустрэча са страшнай вайной і першы подзвіг абаронцы Радзімы, які адбыўся на вачах юнака. На пяты ці шосты дзень Лёня дабраўся да хутара, дзе жылі яго бацькі. Каля дома Горбачаў ля калодзежа мыліся і плюхаліся немцы. Поўна іх было і ў доме. Лёня заплакаў ад роспачы: дом не мог яго ўкрыць, зберагчы. Так пачалася для яго вайна. Што можна было рабіць маладому хлопцу, калі гаспадарылі на роднай зямлі ворагі? Спачатку ён хаваўся, усё ж мясцовыя паліцаі даведаліся, што ён дома. Каб не забралі ў Нямеччыну, пайшоў зноў працаваць на чыгунку, таму што немцы працягнулі будаўніцтва яе з Клецка да Цімкавіч. Улетку сорак другога брыгаду перакінулі будаваць вузкакалейку ў лесе, каб секчы лес і везці ў Германію. Працаваць на ворага не хацелася. Да хлопца дайшлі чуткі, што ў лясах з'явіліся партызаны, якія падрывалі чыгунку, каб варожыя склады не змаглі перавозіць тэхніку і салдат на ўсход. Партызаны ўзрываюць, а ён будуе ... Лёня сябе ненавідзеў за тое, што не можа быць сярод мсціўцаў. Тады ён і ўцёк з двума сваімі таварышамі ў лес шукаць партызан. Не хутка яму ўдалося сустрэць у лесе ўзброеных людзей, яшчэ доўга яго правяралі на надзейнасць. Так Леанід Горбач апынуўся ў атрадзе «Сокалы» пад камандаваннем «Рамана» - Кірылы Пракаповіча Арлоўскага. Смелага хлопца, які ведаў мясцовыя вёскі і лясы, прызначылі ў разведчыкі. Так што ў тым знакамітым баі Лёня першым убачыў ворага і паведаміў пра яго прыбліжэнне сваім таварышам.

[close]

p. 6

Камандзір вырашыў прапусціць паляўнічых, каб расправіцца з імі на зваротным шляху. Дванаццаць гадзін атрад ляжаў у снезе ў чаканні ворага. Але гэта была перамога: жменька партызан разграміла высокапастаўленых гітлераўскіх чыноўнікаў, якіх ахоўвалі амаль пяцьдзясят да зубоў узброеных фашыстаў і паліцаяў. У тым баі загінуў старэйшы таварыш Лёні, настаўнік, разведчык «Стас», сапраўднага імя яго малады партызан так і не даведаўся, таму што «Сокалы» - гэта быў спецатрад НКУС. Быў цяжка паранены камандзір атрада Арлоўскі. А потым было шмат баёў. А запомніўся вось гэты першы і самы апошні – 10 жніўня 1944 года, дзе дваццацігадовы хлопец страціў нагу. Пасля расфарміравання атрада «Сокалы» Леанід разам са сваімі баявымі таварышамі быў адпраўлены ў атрад «Белавеж», які дзейнічаў на тэрыторыі Польшчы і займаўся разведкай. Пазней гэты атрад злучыўся з часткамі Чырвонай арміі. У пачатку жніўня ў Варшаве ўспыхнула паўстанне супраць фашыстаў, на дапамогу паўстанцам спяшаўся 16-ы корпус Чырвонай арміі, сярод байцоў быў і Леанід Пятровіч Горбач. Але ворагі паспелі задушыць паўстанне ў раёне прадмесця Варшавы Прага яшчэ 3 жніўня, а баі ў гэтым раёне ішлі яшчэ больш за тыдзень. У баі на ўсходнім беразе Віслы дзясятага жніўня Лёня быў цяжка паранены. У гэты дзень скончылася для яго вайна, але пакінула памяць пра сябе на ўсё жыццё – у шпіталі ампутавалі параненую нагу. Толькі ў канцы сакавіка 1945 года салдат вярнуўся дадому. Дома Леанід Пятровіч не стаў лічыць сябе недасканалым чалавекам, а пачаў жыць поўным жыццём: ажаніўся, у сям'і нарадзілася пяцёра дзяцей. Набыў кастыль, з якім араў, касіў, рабіў усю хатнюю працу. Пражыў жыццё годнае, сутыкнуўся з подзвігам і гераізмам: быў адважным байцом – радавым абаронцам Радзімы. Што ж змянілася ўва мне пасля таго, як я даведаўся гісторыю аднаго з сотняў тысяч салдат Вялікай Айчыннай? Па-першае, прайшло семдзесят гадоў, але подзвіг застаецца подзвігам. Перамога ў гэтай вайне – гэта тое, чым мы, маладое пакаленне, павінны ганарыцца. Па-другое, цяпер я на стэндах музея за лічбамі і фактамі бачу лёсы людзей – маіх землякоў – герояў вайны. Я злавіў сябе на тым, што мне хочацца падысці да помніка, які бачны з вокнаў школы, і пакласці кветкі, а галоўнае, пабыць сам-насам з тымі, хто абараніў мяне ў далёкіх саракавых мінулага стагоддзя. Па-трэцяе, цяпер я перастаў гуляць у камп’ютарныя «стралялкі», таму што я не хачу нават у віртуальным свеце кагосьці забіваць. Я знайшоў сабе занятак цікавейшы: я ў Інтэрнэце чытаю гістарычныя матэрыялы пра вайну. Я пасталеў. Ціхамай Андрэй, вучань 9 класа

[close]

p. 7

Вайна прайшла праз лёс маёй сям’і... Мой бацька, Жданко Канстанцін Іванавіч, быў старэйшым з васьмі дзяцей Жданко Івана Іванавіча і Жданко (Васілеўскай) Анастасіі Мікітаўны. Калі пачалася вайна, бацьку было 16 гадоў. Тры гады сям’я жыла пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. У жніўні 1944 года пасля вызвалення Беларусі бацька быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Як і многія прызыўнікі Клеччыны, ён быў накіраваны ў вучэбнае падраздзяленне ў г. Оўруч Кіеўскай вобласці. Служыў бацька ў 131-ым артылерыйскім палку 6-ай Арлоўскай дывізіі ІІ Украінскага фронта (камандуючы-маршал Савецкага Саюза Р.Я.Маліноўскі). Першае баявое хрышчэнне Канстанцін Іванавіч атрымаў у Румыніі. Пасля ўдзельнічаў у вызваленні Венгрыі, Чэхаславакіі. Вайна завяршылася поўным разгромам фашыцкай Германіі ў маі 1945 года. Але для майго бацькі яна яшчэ працягвалася. Ён разам з сотнямі тысяч салдат праехаў праз шырокія прасторы Савецкага Саюза, каб выйсці на далёкаўсходняй станцыі Хата-Була. Верны саюзніцкаму абавязку Савецкі Саюз уступіў у вайну з мілітарысцкай Японіяй. Бяспрыкладны 500- кіламятровы рэйд зрабілі савецкія воіны, прарваўшы Хамун-Аршанскія ўмацаванні, рухаючыся па бязводных стэпах і пустынях, па горных храбтах вялікага Халхін-Гола. Канстанцін Іванавіч не дайшоў да Порт-Артура 100 км, як Японія капітулявала. Служба ў арміі для Жданко К.І. закончылася ў 1948 годзе. Тумарава Ніна Канстанцінаўна, работнік установы адукацыі

[close]

p. 8

Вайна прайшла праз лёс маёй сям’і…. Уласень Філіп Сямёнавіч, мой дзядуля, нарадзіўся 18 чэрвеня 1925г. у в.Машукі Нясвіжскага раёна. З 1941 па 1944 гады жыў на акупіраванай тэрыторыі. 10 жніўня 1944 г. Клецкім раённым ваенным камісарыятам быў прызваны на службу ў складзе запаснога стралковага палку на пасаду – стралок. З кастрычніка 1944 па чэрвень 1946 года служыў разведчыкам у складзе 1116 гаўбіцкага артылерыйскага палка. Перамогу сустрэў у Берліне. З чэрвеня 1946 па люты 1948 года служыў у 245 асобным артылерыйскім дывізіёне. 20 лютага 1948 года быў зволены ў запас у званні яфрэйтара, маючы ваенна-ўліковую спецыяльнасць разведчык артылерыйскіх і мінамётных часцей. Узнагароджаны ордэнам «Чырвонай Зоркі», медалямі за «Перамогу над Германіяй», «За баявыя заслугі», «За вызваленне Варшавы». Вайну прайшоў не маючы кантузій і ранаў. За праяўленую ў баях смеласць, стойкасць і мужнасць, за тое, што вынес цела загінуўшага камандзіра атрада разведчыкаў з-пад кулямётнага агню ворага, узнагароджаны ордэнам «Айчыннай вайны ІІ ступені», аб чым сведчыць запіс у электронным банку дакументаў “Подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.” У мірным жыцці набыў славу добрага печніка. Жыў у вёсцы Звонка Клецкага раёна. Працаваў у калгасе “Камунар”. Выгадаваў двух сыноў і дачку. Пайшоў з жыцця ў 2007 годзе. Балцянкова Іна Мікалаеўна, настаўнік пачатковых класаў

[close]

p. 9

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна”

[close]

p. 10

Вайна ў вёску Заастравечча прыйшла адразу , як толькі фашысцкія вылюдкі аб’явілі вайну Савецкаму Саюзу. Дала знаць яна пра сябе рокатам самалётаў, паветранаю стралянінаю. Адзін за адным праносіліся над вёскай самалётаў з чорнымі крыжамі: наганялі страх на вяскоўцаў, сеялі песімізм. З першых дзён акупацыйнага рэжыму пачаў весціся строгі ўлік местачковага насельніцтва, выдаваліся нямецкія аўсвайсы (так называліся пашпарты нямецкага ўзору). У будынку бальніцы размясціўся пастарунак-месца діслакацыі нямецкай “улады”. Камендантам, фашыстам нумар адзін вёскі Заастравечча і прылягаючых да яе вёсак, стаў Навумчык І.І. Ён стварыў угоднае сабе акружэнне і стаў актыўна выконваць загады Рэйха. Каменданту было на чым тут разгарнуцца: у Заастравеччы пражывалі цэлыя яўрэйскія сем’і. Дзеці, жанчыны, мужчыны і старыя – вось нявінныя ахвяры фашызму. Сведкі тых страшных дзён расказваюць: - У жніўні 1941 года – сама пачыналі жаць жыта – прыехалі ў вёску карнікі з Баранавіч. І адразу па яўрэйскіх дамах. Мусіць, добра мясцовыя паліцаі папрацавалі, бо вельмі ж хутка немцы іх знаходзілі – па адрасах, па спісках. І ўсіх на базарную плошчу – там цяпер ДК стаіць. Перш як расстрэльваць, зганялі людзей, каб глядзелі. Ну, дык што ж людзі – хто папаўся, ішлі. Але больш стараліся дзе ўцячы, каб не бачыць. Але ж вушы не заткнеш. А якія ж былі крыкі – дзікія, страшныя! А пасля стрэлы, і зноў крыкі, стогны, енк… Хутка яны тут ухадзіліся і паехалі. А паліцаям загадалі прыбраць усё. І вось тады яны сталі браць фурманкі ў людзей і прымусілі яму капаць. Ну. а тады паліцаі ўжо сталі іх на фурманках да ямы звозіць і кідалі іх у яму, як дровы. Некаторыя жывыя былі, параненыя толькі. Крычалі. плакалі, енчылі, прасіліся. Скінулі іх ў тую яму, і мужчынам нашым загадалі закопваць. Так усё было. А як жа потым зямля варушылася! У першым яўрэйскім растрэле ў Заастравеччы загінула 86 чалавек з 18 сямей. А калі ўжо другі расстрэл быў, там ужо не нашы яўрэі былі, не заастарвецкія. З Узногі, Стараселля, Астроўчыц. Сёння на месцы іх гібелі пастаўлены помнік. 30 кастрычніка 1997 года тут прайшоў жалобны мітынг, прысвечаны памяці яўрэяў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Арудуючы ў вёсках, рабуючы сялянскія хаты (забіралі харчы, лепшыя сялянскія рэчы), вылюдкі думалі і пра тых, хто застаўся на тэрыторыі вялікай

[close]

p. 11

Германіі. Каб аблегчыць працу баўэраў, забяспечыць рабочай сілай заводы (бо многія пайшлі на фронт), немцы распачалі масавы вываз маладых працаздольных хлопцаў і дзяўчат у Германію. Некаторыя вяскоўцы не стрымаліся перад грознай сілай фашызму і сталі іх запрадаламі: хто старастам, а хто і паліцыянтам. Гэта яны, ведаючы добра мясцовае насельніцтва, дапамагалі сабраць і пераправіць на прымусовыя работы ў Германію дзве машыны маладых дужых хлопцаў і дзяўчат, а то і цэлыя сем’і . З успамінаў М.І.Жукоўскай , былога фашысцкага вязня. “Самае страшнае было пакінуць хату родных,бо ніколі не думала, што вярнуся. Памятаю, як плакалі тыя, хто прыводзіў сваіх родных на пастарунак. Нагружалі людзьмі машыны, а каб ніхто не саскочыў адтуль, садзілі ахрану з аўтаматамі і сабакамі. Так суправаджала нас да Баранавіч. Там перагрузілі ў вагоны, забілі дошкамі вокны вагонаў, і цягнік рушыў на Захад. Што з намі будзе, ніхто не ведаў. Дарогаю мы моцна плакалі і хацелі, каб застацца жывымі усім, а як прыдзецца загінуць, дык таксама разам. Стомленыя былі моцна, але спаць ніхто не хацеў. Дарогаю мы даведаліся, што самае страшнае, не быць там выбраным. А гэта значыць, што нас выстраяць у адзін рад і немцы, каму патрэбна будзе рабсіла, выберуць, а каго не выберуць, расстраляюць. Мне пашанцавала: мяне ўпадабала добрая гаспадыня, і я старалася там працаваць: як магла аддавала сябе ўсю. Але гэтае “дабро” было да таго часу, пакуль на фронце не загінуў яе муж. Гаспадыня і ў ва мне бачыла прычыну сямейнай трагедыі. Але такіх дзён мне прыйшлося перажыць не многа: прыйшлі рускія і аб ‘явілі, што вайна скончылася і нас павязуць дамоў. І ўсё гэта спраўдзілася . Я вярнулася дадому, да сваіх.

[close]

p. 12

Пуйта Уладзімір Канстанцінавіч знаходзіўся на прымусовых работах у Германіі з восені 1943 г. па май 1945г. на здымку: Пуйта У.К. – у цэнтры, Г.Гахенбург, 19.12.1944г. Дудук Аляксандр Іванавіч непаўналетні вязень Нарадзіўся ў в.Заастравечча ў 1942 г. Вывезены ў Германію разам з маці ва ўзросце 2 гадоў. Вярнуліся на Радзіму ў чэрвені 1945 г. Груша Надзея Рыгораўна Груша Н.Р. нарадзілася ў в.Бурдзейкі Клецкага раёна ў 1942 годзе. 12 сакавіка 1924 года была прымусова вывезена ў Германію на работы. Разам з 75 дзяўчатамі з г.Таганрога, г.Харкава, г.Палтавы, в.Драбаўшчына. Жыла ў лагеры за калючым дротам недалёка ад г.Мюнхена. Працавала ў шпіталі (нашкалт дому інвалідаў) па догляду за цяжка раненымі, пакалечанымі на ўсё жыццё нямецкімі салдатамі. Страшныя здзекі і абразы, лютая нянавісць, пабоі і голад чакалі на кожным кроку. Палонныя лагера былі вызвалены амерыканскімі войскамі, у жніўні 1945 г. вярнулася на Радзіму. Усё жыццё Надзея Рыгораўна працавала ў мясцовым кагласе. Цяпер – на пенсіі. Жыве ў в.Стараселле. Жукоўская Марыя Іванаўна Нарадзілася ў 1924 г. у в.Заастравечча. У 1943 годзе была вывезена на прымусовыя работы ў Германію. Вярнулася на Радзіму ў чэрвені 1945 г. Працавала ў калгасе “Праўда”. Памерла 19 сакавіка 2005г.

[close]

p. 13

Будчан Людміла Паўлаўна Непаўналетні вязень Знаходзілася на прымусовых работах у Аўстрыі з восені 1943 г. па май 1945г. Будчан Л.П. нарадзілася ў г.Гомелі ў 1928г. Восенню 1943 г. разам з маці і бабуляй была вывезена на прымусовыя работы ў Аўстрыю. Працавала на танкавым заводзе. Усе ўспаміны аб тым часе – жудасныя, страшныя, ад іх халадзее сэрца і стыне кроў: голад, трава і лісце замест ежы, непасільная для пятнаццацігадовай дзяўчыны праца, абраза і знявагі, свая бездапаможнасць і нікчэмнасць… З 1952 года – настаўніца матэматыкі Заастравецкай школы. Памерла ў 2003 годзе. Курачкіна Ніна Дзямідаўна Непаўналетні вязень Курачкіна Ніна Дзямідаўна нарадзілася ў 1935 годзе ў в.Р-Борцкая Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. У чэрвені 1943 года фашысцкія карнікі поўнасцю спалілі гэтую вёску, каму было за 40, сагналі ў гумно і спалілі жывымі. Астатніх жыхароў вёскі, у тым ліку і дзяцей, і Ніну Дзямідаўну, вывезлі ў Германію на прымусовыя работы. Сям’я Курачкінай трапіла да памешчыка недалёка ад г.Цітаў. Штотыднёвыя вялікія дозы крыві для нямецкіх салдат, голад, знявагі – праз усё прыйшлося прайсці. Сям’я вярнулася дадому 17 жніўня 1945 года. У 1968 годзе Ніна Дзямідаўна пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў в.Заастравечча. Працавала ў БМУ геадэзістам, інжынерам па навуковай арганізацыі працы, інжынерам па якасці будаўніцтва. Цяпер на заслужаным адпачынку.

[close]

p. 14

Не толькі пра сілу нямецкай улады разносіліся слухі, па вёсцы Заастравечча. Загаварылі пра тое, што вясковыя хлопцы пайшлі ў партызаны. Стварыць партызанскі атрад і дзейнічаць на карысць радзіме дапамаглі вопытныя камандзіры . Адзін з іх - гэта І.А. Рамашка. Лес стаў прытулкам, а мясцовыя жанчыны дапамагалі хлебам, вопраткай, медыкаментамі. Немцы рабілі засады выяснялі, хто пайшоў у партызаны, наладжвалі назіранні за хатамі, але партызанскі рух шырыўся. Каб паказаць, як умеюць немцы мсціць партызанам, фашысты сагналі жыхароў вёскі Колкі ў гумно і падпалілі жывых людзей. Але і гэтага было мала, каб паставіць людзей на калені. Фронт шырыўся. Ішла масавая мабілізацыя. Новае моцнае папаўненне – новае моцнае процістаянне праціўніку. І толькі аб’яднаўшыся, усе вяскоўцы дапамаглі свету прыблізіць Перамогу. Гвозд Іван Трафімавіч У перыяд акупацыі аказваў дапамогу атраду імя Суворава 18-й партызанскай брыгады імя Фрунзе, выконваў заданні па сувязі. У 1944г. прызваны ў рады Чырвонай Арміі, з баямі дайшоў да Берліна. Інвалід ІІ групы. Пашкевіч Мікалай Казіміравіч Прызваны ў Чырвоную Армію ў лютым 1940г. Прайшоў шлях ад Волгі да Берліна ў складзе Варонежскага, Данскога, Сталінградскага і І Беларускага франтоў.

[close]

p. 15

Станіслаўчык Іван Вікенцьевіч Прызваны ў Чырвоную Армію ў 1944 годзе. Пад Варшавай быў цяжка паранены. Дэмабілізаваны ў 1945 годзе. Бандарык Аляксандр Антонавіч Партызан атрада Б.Хмяльніцкага брыгады імя Варашылава са студзеня 1943г. па ліпень 1944 года. З 1944г. – у радах Чырвонай Арміі. Вайну закончыў за 80 км ад Берліна. Дэмабілізаваны ў 1945г. як настаўнік. Сукала Аляксандр Піліпавіч Партызан атрада “Дунаева” брыгады імя Чапаева з верасня 1943г. па ліпень 1944г. З 1944г. – у радах Чырвонай Арміі. У складзе ІІІ Беларускага фронту ўдзельнічаў у баях за вызваленне г.Юрбарга, г.Цэльзіта, г.Кенігсберга. Быў ранены. Пашкевіч Вера Іванаўна Са студзеня 1943г. па красавік 1944г. з’яўлялася сувязной партызанскага атрада імя Пархоменкі брыгады імя Калініна. За сувязь з партызанамі ў красавіку 1944 года была арыштавана і вывезена ў лагер у г.Катавіцэ. Пасля вызвалення лагера савецкімі войскамі ў лютым 1945 года была залічана ў 116 асобны дарожны будаўнічы батальён сапёрам. Вайну закончыла ў Чэхаславакіі.

[close]

Comments

no comments yet